25.05.2018 / 09:17

CNBC паведаміў пра паражэнне цэлі расійскім С-500 на рэкорднай адлегласці 19

ТАСС

Расія «без шуму» правяла выпрабаванне ракеты зямля — паветра на рэкорднай адлегласці, паведамляе амерыканскі тэлеканал CNBC са спасылкай на крыніцы, наўпрост знаёмыя з дадзенымі разведкі ЗША.

Па іх дадзеных, расійскі зенітны ракетны комплекс (ЗРК) С-500 збіў цэль на адлегласці 480 км, што, як лічаць у ЗША, на 80 км пераўзыходзіць рэкорд па далёкасці для ЗРК.

Гэта не першая публікацыя CNBC, прысвечаная выпрабаванням расійскіх ракет. На гэтым тыдні тэлеканал паведаміў, што Расія з лістапада 2017 па люты 2018 года правяла чатыры выпрабаванні крылатай ракеты з ядзернай сілавой устаноўкай і ўсе яны завяршыліся няўдачай. Самы доўгі выпрабавальны палёт доўжыўся каля дзвюх хвілін, за гэты час ракета праляцела 35 км, пасля чаго сувязь з ёй была страчана.

Паводле інфармацыі CNBC, Расія таксама тройчы праводзіла выпрабаванні гіпергукавой ракеты з ядзернай сілавой устаноўкай «Авангард» (адно з іх скончылася няўдачай).

6
XYZZZ / Адказаць
25.05.2018 / 09:24
пусть завезут на испытания в Сирию. Израиль продемонстрирует, как красиво горят все эти С-500 и даже С-100000000!
3
З...лы беларус / Адказаць
25.05.2018 / 09:31
Янкі добра неба сьцерагуць ! Павага.
20
шлёма / Адказаць
25.05.2018 / 09:32
Россия всерьез занялась модернизацией своего вооружения.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру