Улады ЗША цалкам упэўненыя ў высновах расследавання міжнароднай следчай групы, што абвясціла пра дачыненне расійскіх вайскоўцаў да крушэння малайзійскага «Боінга» пад Данецкам у 2014 годзе. Пра гэта гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША Хізэр Ноерт.

Амерыканскае дыпламатычнае ведамства нагадала аб патрабаванні Рады бяспекі ААН, што прадпiсвае ўсім краінам супрацоўнічаць у поўнай меры ва ўсталяванні вінаватых у катастрофе рэйса MH17, і запатрабавала ад Расіі даць справаздачу аб сваёй ролі ў інцыдэнце.

Міжнародная следчая група: «Бук», які збіў MH17 пад Данецкам, прыбыў з вайсковай часці пад Курскам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0