25.05.2018 / 10:24

Дарослыя выпівалі, дзеці бегалі побач: трохгадовы хлопчык выпаў з акна шматпавярховіка ў Гродне 5

Увечары 24 мая жанчына з двума дзецьмі прыйшла ў госці да знаёмых на вуліцу Дамброўскага. Дарослыя выпівалі, дзеці бегалі побач. У нейкі момант адзін з хлопчыкаў знік. Яго сталі шукаць, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

«Каля 21:30 дзіця апынулася каля акна, яно здолела адкрыць створкі і выпала. Хлопчык 2014 года нараджэння зваліўся з вышыні трэцяга паверха», - распавялі ў прэс-службе УУС.

З цяжкімі траўмамі галавы і жывата дзіця дастаўлена ў рэанімацыю.

2
LMI / Адказаць
25.05.2018 / 10:54
Пачынаецца, выбачайце, падзеж. А п'янтосы бацькі, ці проста бязглуздыя ад нараджэньня потым выць будуць па сваіх гаротных малых
3
1 / Адказаць
25.05.2018 / 10:58
Бедная мама,выпить спокойно не дал сын....
1
кенг / Адказаць
25.05.2018 / 11:40
Ну,комментаторы,давайте жалейте маму. И ругайте окна. Это ж всё они,проклятые, виноваты....
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру