«Трэці А-Fest падорыць беларусам 11 гадзін музыкі і танцаў, новыя спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі і фуд-корт, да якога будзе зручна дабірацца з любой кропкі парку», — каментуе Тарас Мацыпура, намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу піваварнай кампаніі «Аліварыя» і арганізатар фестывалю.
Хэдлайнерам трэцяга A-Fest стане электра-поп дзіва Сафі Эліс-Бэкстар. Яе хіты «Murder On The Dancefloor», «Heartbreak (Make Me A Dancer)» ці «Get Over You» добра знаёмыя аматарам танцавальнай музыкі. Летась Сафі выступала на найбуйнейшым брытанскім фэсце Glastonbury, а сёлета стане зоркай беларускага A-Fest.
Госці фестывалю пачуюць у арыгінале «Lady (Hear me tonight)» у выкананні вакаліста французскага дуэта Modjo Яна Дэсталя. Гэтая песня ўвайшла ў топ-10 хітоў у трынаццаці краінах, а летась сінгл Daddy Yankee «Boom Boom» — кавер на «Лэдзі» ў стылі рэгетан — набраў 114 млн праглядаў на Youtube.
Беларускім хэдлайнерам A-Fest 2018 стане гурт «Без Білета». Месяц таму артысты выпусцілі свой сёмы студыйны лонгплэй «Маяк», самы танцавальны ў дыскаграфіі калектыву.
Атрымаць асалоду ад выступаў артыстаў можна будзе ў шматтысячным натоўпе ля сцэны, на траве ў цені яблыневага саду або з тэрыторыі фуд-корта, дзе ўсталююць экран для прагляду прамой трансляцыі. Выязныя кропкі з шашлыком, шаўрмой, сэндвічамі, бургерамі, бульбай фры адкрыюць рэстараны з усёй Беларусі. Папулярныя гатункі піва будуць прапаноўваць па цане 3 рублі.
Сёлета на A-Fest упершыню з'явіцца гульнявая зона з праграмай для самых маленькіх. На працягу фестывальнага дня ў ёй будуць працаваць розныя актывацыі, а таксама дзіцячы гарадок.
Перамяшчацца між дзясяткамі забаўляльных зон фестывалю таксама стане больш зручна. На сайце a-fest.by за хвіліну можна будзе даведацца падрабязную праграму і лайн-ап фэсту, размяшчэнне розных фотазон і фан-прастор.
Дзе: Мінск, Лошыцкі парк
Калі: 11 жніўня, 12.00-23.00
Уваход вольны (асобам да 18 гадоў — у суправаджэнні дарослых)
Празмернае ўжыванне піва шкодзіць вашаму здароўю.