26.05.2018 / 12:21

Обращение редакторов «Нашай Нивы» к абитуриентам и десятиклассникам 196

Мы звяртаемся да выпускнікоў, але найперш да дзесяцікласнікаў, якія будуць выбіраць сабе мову ЦТ у наступным годзе.

Кожны з вас выбірае, якую мову здаваць на ЦТ: беларускую ці рускую. Падрыхтавацца да ЦТ аднолькава лёгка (ці цяжка). 

Беларуская мова — гэта частка нашага я, наша саматоеснасць. Так, свет цяпер адкрыты, ніхто не прадкажа, з якімі мовамі нам давядзецца працаваць у будучым прафесійным жыцці. У перадавых краінах людзі выходзяць са школы, ведаючы адразу некалькі моў. Але вы не знойдзеце шведа, які б не ведаў шведскай, не знойдзеце нарвега, які б не гаварыў па-нарвежску, не пабачыце фіна, які б адрокся сваёй фінскай. Нацыянальная мова — яна як якар, які будзе трымаць вас, у які жыццёвы вір вас не закінула б жыццё. 

Як і любую мову, беларускую мову будзеш ведаць, толькі калі яе добра вывучыш.

Калі ласка, свядома выбірайце сабе беларускую мову на ЦТ. Вы і здасцё на добры бал, і мову асвоіце раз і назаўсёды. Зрабіце выбар.

Редакторы «Нашай Нивы»

337
Ян / Ответить
26.05.2018 / 11:43
Моя дочь и ее парень выбрали русский язык.
397
Neo / Ответить
26.05.2018 / 11:44
Картинка явно провокационная. Русский язык в Беларуси - неотьемлимая часть культуры нашего народа. 
415
Наш ответ Чемберлену / Ответить
26.05.2018 / 11:46
Слава России!
Показать все комментарии/ 196 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера