У другой палове траўня выдавецтва «Arche» ўзяло ўдзел у Варшаўскай міжнароднай кніжнай выставе. Апрача радасных сустрэч з чытачамі вандроўка ў Варшаву дазволіла забраць адтуль колькі рэдкіх і каштоўных выданьняў, наклад якіх у Беларусі цалком вычарпаўся.
Гэта кнігі па гісторыі Беларусі, грунтоўныя штудыі беларускае мовы, а таксама рэдкія нумары часопіса «Arche».
Цяперашні распродаж — гэта адна з апошніх, а можа нават апошняя мажлівасьць набыць важныя для беларускае культуры публікацыі.
Поўны спіс выданняў і інфармацыя пра тое, як іх атрымаць, ёсць на сайце Arche.