Бацькі могуць выбраць паміж уколам і спрэем, паведамляе yle.fi са спасылкай на Ведамства аховы здароўя і сацыяльнага развіцця.
Усе дзеці ва ўзросце да 7 гадоў гэтай восенню атрымаюць бясплатную прышчэпку ад грыпу.
Раней бясплатную прышчэпку рабілі дзецям, якім было менш за тры гады.
Вакцына змяшчае чатыры віды вірусаў: два віды віруса А і два віды віруса B.