25.05.2018 / 14:15

У Беларусі адрадзілі пламбір без «Е» — ён захоўваецца ўсяго 5 месяцаў і ў ім менш паветра 12

У Беларусі адрадзілі марожанае без Е-дадаткаў. Лімітаваную партыю (500000 пачкаў) пламбіру па рэцэпце 1938 года выпусцілі на фабрыцы брэнда «Белы Полюс». Якраз тут 80 гадоў таму ўпершыню запусцілі масавую вытворчасць пламбіру.

Новае-старое марозіва па смаку — класічны пламбір, але ён цяжэйшы, у ім больш вяршкоў і заўважна менш «паветра», замест мона- і дыгліцэрыдаў тлустых кіслот выкарыстоўваецца мука, а тэрмін прыдатнасці з-за рэцэптуры — у два разы меншы, чым звычайна. Паспрабаваць вафельныя кубачкі і эскімо па адноўленым рэцэпце 80-гадовай даўніны можна будзе толькі ў гэтым юбілейным летнім сезоне.

На этыкетцы пламбіру без Е-дадаткаў інгрэдыенты, якія ёсць у кожнага на кухні. Іх усяго 8 — гэта свежыя вяршкі, згушчанае і сухое малако, алей, мука, вада, цукар, ванілін. Але стваральнікі марожанага адзначаюць, што прыгатаваць пламбір у хатніх умовах не выйдзе. На вытворчасці сумесь праходзіць стадыю фрызеравання, калі прадукт замарожваюць і насычаюць паветранымі бурбалкамі.

Звычайна ў пламбіры ў якасці стабілізатараў ужываюць пяць дадаткаў — Е407, E410, Е412, Е466 і Е471 — усё разам або ў розных камбінацыях. У «Белым полюсе 1938» ад іх адмовіліся, гэтую функцыю выконвае пшанічная мука.

Адсюль і іншыя асаблівасці марожанага. Порцыя пламбіру без «Е» важыць 90 грамаў, а пламбір з дадаткамі такога ж аб'ёму — 70. Такая розніца ў вазе з'яўляецца за кошт мукі, якая робіць структуру пламбіру менш порыстай і пакідае ў марожаным менш паветра.

Каб выпусціць партыю без «Е», фабрыцы прыйшлося прайграць тэхналогію 30-х гадоў. Нават глазуру для эскімо тут вырабляюць самі па гістарычным рэцэпце — алей, какава, цукар і больш ніякіх лішніх інгрэдыентаў.

— «Белы Полюс» — гэта нацыянальны пламбір, які гаворыць па-беларуску. Ён зроблены спецыяльна для беларусаў і будзе прадавацца толькі ў нашай краіне, — распавядае Максім Журовіч, намеснік дырэктара па маркетынгу брэнда «Белы Полюс». — Выпускаючы юбілейны пламбір, мы хацелі нагадаць кожнаму аб гісторыі нашай краіны, якая складваецца не толькі з гучных падзей, але і з простых рэчаў, блізкіх кожнаму.

0
цікава / Адказаць
25.05.2018 / 16:12
"Паспрабаваць вафельныя кубачкі і эскімо па адноўленым рэцэпце 80-гадовай даўніны можна будзе толькі ў гэтым юбілейным летнім сезоне".
А што потым? Адмовяцца выпускаць?

https://nn.by/?c=ar&i=210165
0
Мікола / Адказаць
25.05.2018 / 16:20
Дзе купіць
0
Хлопец з Лучына / Адказаць
25.05.2018 / 17:13
Як убачу ў краме- абавязкова куплю. Цікава паспытаць!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру