Бронемашыны арміі ЗША ў Германіі

Бронемашыны арміі ЗША ў Германіі

Праз усходнія рэгіёны Германіі ў кірунку Польшчы і краін Балтыі рухаюцца дзве велізарныя калоны амерыканскіх баявых машын, у тым ліку танкаў. Пра гэта паведаміў начальнік штаба амерыканскага ваеннага кантынгенту ў Еўропе брыгадны генерал Кай Роршнайдэр у чацвер, 24 траўня, у Лейпцыгу, перадае dw.com.

Каля 2000 машын накіроўваюцца на вучэнні НАТА ў краіны Балтыі. Адначасова ў Польшчу перакідваюцца яшчэ 1400 транспартных сродкаў, якія нядаўна прыбылі ў бельгійскі Антверпен.

Перадыслакацыя тэхнікі ажыццяўляецца ў рамках аперацыі «Атлантычная рашучасць» («Atlantic Resolve»), з дапамогай якой войска ЗША жадае ўзмацніць саюзнікаў па НАТА ва Усходняй Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0