Улада8282

Партыя Гайдукевіча хоча сабраць у Мінску прадстаўнікоў прарасійскіх нацыяналістычных партый з усёй Еўропы

У акаўнтах Ліберальна-дэмакратычнай партыі ў сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя, што арганізацыя рыхтуе ў Мінску Кангрэс патрыятычных партый Еўропы.

Алег Гайдукевіч.

Будуць прадстаўнікі Нацыянальнага фронта Францыі, Партыі свабоды Аўстрыі, «Альтэрнатывы для Германіі», «Адзінай Расіі» і яшчэ больш за 15 партый Еўропы, паведамляецца ў суполцы ЛДП Укантакце.

Нацыянальны фронт Францыі — гэта нацыяналістычная партыя, якую ўзначальвае Марын Лё Пэн. Партыя мае 8 месцаў у парламенце з 577. Гэта папулісцкая партыя, якая набірае галасы дзякуючы выступам супраць мігрантаў. Марын Лё Пэн падчас крымскіх падзей 2014 года назвала Пуціна «абаронцам хрысціянскай спадчыны еўрапейскай цывілізацыі». Гэтая арганізацыя шмат крытыкуе Еўрасаюз.

Аўстрыйскую партыю свабоды таксама залічваюць у папулісты і ўльтраправыя. І гэтая партыя таксама дасягае поспеху найперш праз агітацыю супраць мігрантаў. У часы кіраўніцтва партыяй радыкальнага лідара Ёрга Хайдэра АПС набірала да 27% галасоў на парламенцкіх выбарах. Хайдэра ў Аўстрыі называлі «адвакатам нацызму».

Пры гэтым Аўстрыйская партыя свабоды мае стабільна высокія вынікі падчас выбараў. Партыя еўраскептычная. А напрыканцы 2016 года заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з «Адзінай Расіяй» Пуціна.

«Альтэрнатыва для Германіі» — еўраскептычная партыя, якая стала трэцяй на апошніх выбарах у нямецкі парламент. Асаблівую папулярнасць арганізацыя мае ў былой ГДР. «Альтэрнатыва» настойвае на выхадзе Германіі з зоны еўра. Хаця нават яны не выступаюць за роспуск Еўрасаюза, лічачы яго карысным для краіны. Канцлер Германіі Ангела Меркель выказвала шкадаванне, што «Альтэрнатыва» можа перацягнуць вялікую колькасць выбарцаў з кансерватыўнымі ці нявызначанымі поглядамі.

Мы спыталі ў намесніка старшыні ЛДПБ Алега Гайдукевіча, чаму яны збіраюць у Мінску еўрапейскіх нацыяналістаў.

«Я адмаўляюся размаўляць з правымі партыямі крайняга толку, толькі правацэнтрысцкімі. Правацэнтрысцкія партыі вельмі добра ставяцца да Беларусі, заўсёды выступалі супраць санкцый і за эканамічнае супрацоўніцтва.

Ну а падабенства з ЛДПБ у тым, што мы прыхільнікі жорсткага адстойвання сваіх нацыянальных інтарэсаў усюды: і на Захадзе, і ў ЕАЭС. З радыкальнымі правымі партыямі мы супрацоўнічаць ніколі не будзем. І мы не закрываемся ад прадстаўнікоў сацыял-дэмакратыі і кіруючых партыі Еўропы.

Мне падабаецца, што гэтыя партыі ставяць перадусім інтарэсы краіны — гэта здаровы нацыяналізм, што раўняецца патрыятызму. Мы не падтрымліваем заклікі да развалу Еўрасаюза, гэта нявыгадна Беларусі. Нам выгадная моцная Еўропа. Не распад, а рэфармаванне», — сказаў Гайдукевіч.

Пакуль невядома, калі пройдзе гэты кангрэс. Мяркуецца, што ў другой палове гэтага года.

Каментары82

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят20

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць