Напярэдадні візіту прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце ўлады Грузіі прынялі рашэнне выкарыстаць аўтэнтычную назву краіны — Летува (Lietuva). Адпаведнае рашэнне апублікавана на сайце МЗС Грузіі.
Адзначаецца, што дадзеная прапанова паступіла ад дэпартамента дзяржаўнай мовы Грузіі і стала «сяброўскім жэстам» у адказ на рашэнне дзяржаўнай камісіі літоўскай мовы, якая 3 мая ўстанавіла выкарыстанне ў літоўскай мове назвы «Сакартвелас» у якасці афіцыйнага абазначэння Грузіі