З гродзенскага заапарка збегла казуля. Жывёла спакойна гуляла па горадзе і нават падыходзіла да мінакоў.
Напярэдадні супрацоўнікі заапарка адаптавалі для яе новае памяшканне. Але казуля істотна менш па памерах за іншых прадстаўнікоў свайго віду. Таму ранкам яна змагла прабрацца праз дубцы з вальера і выйсці на вуліцу.
Казулю шукалі разам з супрацоўнікамі МНС і УУС. Дагнаць яе атрымалася на вуліцы Даватара.