У Беларусі з 1 чэрвеня падаражэюць некаторыя цыгарэты, паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.
На 5 капеек вырастуць цэны на цыгарэты Minsk city і Minsk capital, на такую ж суму стануць даражэйшымі некаторыя віды NZ і Kent, а таксама цыгарэты Queen colibri, Matrix Blue, Portal One.
На 9 капеек стануць даражэйшымі Rothmans Demi Click Amber.
«Карона слім» падаражэе на 2 капейкі, а «Карона, 24 цыгарэты» і «Карона блакітная, 24 цыгарэты» стануць таннейшымі на 6 капеек.
На 15 капеек стануць даражэйшымі цыгарэты Monte Carlo Silver, а на 17 капеек — некаторыя віды цыгарэт Camel.
На 5 капеек стануць даражэйшымі некаторыя віды цыгарэт Sobranie.
Пэўныя віды цыгарэт Winston стануць даражэйшымі на 5 і 10 капеек.
Кампанія «Беларусьгандаль» з 1 мая павышае на 5 капеек кошт некаторых відаў цыгарэт Kent і Winston.
З 1 чэрвеня з'явяцца новыя віды цыгарэт. 1,90 будуць каштаваць L&M Motion і L&M Compact, 2,05 - L&M Blue Label, 3,10 — два віды цыгарэт Parliament, 2,80 — два віды цыгарэт Marlboro.