У ЗША хітраму трусу ўдалося збегчы ад кошкі, але ў яго не атрымалася пазбегнуць кіпцюроў савы.

У апісанні да роліка адзначаецца, што ён быў зняты ў мястэчку Браш Прэйры, штат Вашынгтон, 22 мая. Аператар прызнаўся, што сядзеў на заднім ганку і стрыг пазногці, калі да яго падышла яго кошка з трусам у пашчы. Тады ён вырашыў зняць яе на відэа, «каб паглядзець, што адбудзецца далей».

Як толькі котка адышла ў бок, трусік, які выдаваў сябе за нежывога, жвава ўскочыў і кінуўся прэч. Хатні гадаванец кінуўся за ім у пагоню, але яго здабычу забрала сава, якая раптам спусцілася з неба. Амерыканец, які зняў гэтае відэа, ахарактарызаваў ролік як, «напэўна, найлепшую сваю працу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?