Пра гэта заявілі Радзькоў і Праляскоўскі на І зьезьдзе гэтай лукашэнкаўскай арганізацыі.

«Белая Русь» атрымала першы вопыт удзелу ў палітычнай кампаніі. Пра гэта, выступаючы 25 кастрычніка на першым з'ездзе грамадскага аб'яднання, заявіў яго старшыня, міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў.

Паводле яго слоў, у парламенцкай выбарчай кампаніі бралі ўдзел звыш 10 тыс. членаў арганізацыі. Гэта — давераныя асобы кандыдатаў у дэпутаты, члены ўчастковых выбарчых камісій, каля 3 тыс. назіральнікаў.

"Больш як трэць з ліку членаў савета рэспублікі і амаль кожны другі дэпутат палаты прадстаўнікоў з'яўляюцца членамі «Белая Русі», — паведаміў А.Радзькоў.

Старшыня аб'яднання паінфармаваў, што завяршаецца этап станаўлення аб'яднання. Паводле яго слоў, «Белая Русь» — адна з самых масавых арганізацый, якая «выказвае інтарэсы ўсіх сацыяльных слаёў насельніцтва Беларусі».

«Палітычную партыю мае сэнс ствараць, каб змагацца за ўладу.

Калі будзе зменена выбарчае заканадаўства, пры якім палітычным партыям будзе дазволена абірацца, то тады і будзе ставіцца пытанне аб стварэнні палітычнай партыі»,
— заявіў журналістам 25 кастрычніка пасля заканчэння першага з'езда РГА «Белая Русь» член рэспубліканскага савета гэтай арганізацыі Алег Праляскоўскі.

А.Праляскоўскі з'яўляецца дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта. Раней займаў пасаду памочніка прэзідэнта — начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Паводле слоў чыноўніка, зараз «Белая Русь» ставіць задачу аказваць падтрымку ўладзе на ўсіх узроўнях.

«Думаю, з часам, калі арганізуемся і адчуем неабходнасць, «Белая Русь» будзе прэтэндаваць на статус палітычнай партыі», — заявіў журналістам старшыня арганізацыі міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Паводле яго слоў, пакуль у «Белая Русі» «ёсць магчымасці рэалізаваць свае ідэі на ўзроўні грамадскага аб'яднання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?