Грамадства3232

Мінскзелянбуд адрэагаваў на публікацыю НН: Дрэвы каля МКАДа жывыя

У адным з папярэдніх матэрыялаў мы пісалі пра тое, што дзясяткі тысяч дрэў і кустоў, высаджаных уздоўж трас восенню, загінулі. Візуальна ў маі 2018 года яны выглядалі мёртвымі. Каментар Мінскзелянбуда мы атрымаць не змаглі. Аднак у інтэрв'ю парталу Tut.by прадстаўнік Мінскзелянбуда адрэагаваў на нашу публікацыю.

Чытайце таксама: Дзясяткі тысяч дрэў і кустоў, высаджаных уздоўж трас увосені, загінулі

Як высветлілася, у «Менскзелянбудзе» не згодныя з такімі высновамі. Кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў гарадской гаспадаркі прадпрыемства Анжаліка Пузанкова кажа, што расліны ўздоўж кальцавой высаджваліся як у планавым рэжыме, так і ў сувязі з даручэннем Качанавай. А час пасадак, кажа яна, быў аптымальным.

— Спрыяльны перыяд для пасадкі заўсёды быў з 15 кастрычніка да 15 мая. Але ў сувязі з тым, што адбылося пацяпленне, ён паменшыўся. Таму казаць пра тое, што там парушаныя тэрміны пасадкі — вялікая памылка. Наадварот, калі дрэва знаходзіцца ў стане спакою, яно лепш прыжываецца.

Пытанні выклікала і тэхналогія пасадкі. Так, карыстальнікі звярнулі ўвагу на фота, дзе дрэва саджаюць з падрэзанымі каранямі. Анжаліка Пузанкова кажа, што гэта нармальная практыка.

Фото:

Фота: «Мінск-Новості».

— У гадавальніку каранёвая сістэма спецыяльна падразаецца, бо за кошт гэтага ўтвораюцца дадатковыя карані, якія паглынаюць, і дрэва потым лепш сілкуецца. Каранёвую сістэму трэба фарміраваць, і яна павінна быць кампактнай.

Ды і ўвогуле ў стандартныя ямы саджалі стандартны матэрыял з гадавальніка, распавядае спецыяліст. А дзе быў дрэнны грунт — прывозілі новы. Высаджвалі дрэвы і кусты, устойлівыя да ўздзеяння антыгалалёдных соляў, якімі зімой пасыпаюць кальцавую. Гэта былі ясень, клён, вярба, шыпшына, спірэя японская і барбарыс. Пасадкі ажыццяўляліся ў адпаведнасці з распрацаваным Інстытутам добраўпарадкавання і гарадскога дызайну праектам, кажа Пузанкова.

— Быў таксама распрацаваны план мерапрыемстваў па павышэнні жыццяздольнасці гэтых раслін у вясновы перыяд. Для таго каб мінімізаваць наступствы ўздзеяння солі, восенню ў лункі заклалі плёнку і накрылі грунтам, каб рэагент не трапіў у зону каранёў. Увесну плёнку з грунтам выдалілі і на гэта месца завезлі новы грунт.

Акрамя таго, ствалы на зіму абгортваюць спанбондам. Увесну яго знялі, памылі ствалы і кроны, а затым сталі праводзіць палівы і падкормкі.

- Але чаму тады дрэвы і кусты выглядаюць мёртвымі?

Анжаліка Пузанкова тлумачыць, што дрэвы жывыя. Па-першае, той жа ясень — гэта дрэва, якое распускаецца позна. Па-другое, чакаць іншага ва ўмовах агрэсіўнага асяроддзя нават не варта было. Па-трэцяе, абследаванне паказала, што дрэвы жывыя.

— Зразумела, што няма дрэў і кустоў, якія будуць ва ўмовах солі добра расці. Верхнія галінкі на дрэвах могуць адмерці ад таго, што на іх трапляе солевая сумесь. Але са спячых пупышак утвараюцца новыя парасткі. Тая ж сітуацыя і з хмызнякамі, дзе стварэнне парасткаў ідзе ад кораня. Узнікаюць новыя парасткі, сухія галінкі абразаюцца, і рост аднаўляецца, што цяпер і адбываецца. Бачна, што кожны тыдзень з'яўляюцца новыя пупышкі. Яшчэ літаральна месяц — і ўсё будзе зялёнае.

Фото:

Але пры гэтым Пузанкова не адмаўляе, што нейкія расліны маглі загінуць: у адпаведнасці з нормамі дапускаецца натуральны адпад да 10% высаджаных дрэў.

— Якія дрэвы не прыжыліся — трэба глядзець у чэрвені. Гэта мы ведаем па вопыту ўжо не аднаго года.

Пузанкова кажа, што пытанне яны вывучалі з Інстытутам эксперыментальнай батанікі: дрэвам неабходны час, каб аднавіцца пасля зімовага перыяду.

Што ж тычыцца фатаграфій, на якіх можна пабачыць загінулыя іглічныя, то тут справа ў тым, што іх высаджваў не «Мінскзелянбуд», а размешчаныя ўздоўж кальцавой прадпрыемствы, тлумачыць спецыяліст. Напрыклад, запраўкі. Пузанкова кажа, што яны не рэкамендавалі ім гэтага рабіць.

Фото:

— Але многія дрэвы размешчаны далёка ад кальцавой. На іх таксама ўздзейнічае соль?

— Паводле даследавання, якое праводзілася некалькі гадоў таму з удзелам Акадэміі навук, чым большая хуткасць руху, тым далей разлёт солевых пароў. Машына едзе, утвараецца солевы туман, і гэты туман разлятаецца да 150 метраў, асядаючы на галінках.

Каментары32

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі10

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага15

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі10

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць