Уладзімір Пуцін паабяцаў не парушаць канстытуцыі Расіі, якая забараняе займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны запар.

«Я заўсёды строга прытрымліваўся і прытрымліваюся канстытуцыі Расійскай Федэрацыі. У канстытуцыі ясна прапісана — не больш за два тэрміны запар. Цяпер у мяне другі тэрмін запар. Як вы памятаеце, я быў двойчы да гэтага прэзідэнтам, а потым пакінуў пасаду прэзідэнта, таму што канстытуцыя не дазваляла абірацца ў трэці раз. Вось і ўсё. Я маю намер прытрымлівацца гэтага правіла і ў будучыні», — сказаў Пуцін, адказваючы на пытанні журналістаў на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0