«Пры $80 за бараль парытэтная цана ва ўмовах нашага ўнутранага рынку на бензін 92 і 95 будзе ўкладвацца ў дыяпазон ад 80 да 85 цэнтаў за 1 літр. Гэтыя лічбы прымянімыя і да коштаў Расійскай Федэрацыі», — растлумачыў старшыня «Белнафтахіму».

Калі цяперашні кошт бараля нафты захаваецца, то рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва будуць падцягвацца да гэтага ўзроўню.

«З улікам сённяшняга кошту бараля трэба будзе павышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва, але паўтаруся, гэта будзе ісці сінхронна з Расійскай Федэрацыяй, практычна на 24%», — сказаў Ігар Ляшэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0