25.05.2018 / 22:41

Навукоўцы знайшлі сувязь паміж росквітам Рымскай імперыі і адкладамі свінцу ў льдах Грэнландыі 15

Міжнародная група навукоўцаў пад кіраўніцтвам археолага Эндру Уілсана выявіла ва ўзорах грэнландскага лёду сляды выкідаў свінцу, якія адбыліся паміж 1100 годам да нашай эры і 800 годам нашай эры, піша phys.org.

Аказалася, што век адкладаў цяжкага металу карэлюе з часам росквіту і падзення старажытных еўрапейскіх цывілізацый. Значная частка свінцу трапляла ў атмасферу праз здабычу срэбра, якое выкарыстоўвалася для вырабу манет, пасля чаго ён пераносіўся з вятрамі над Атлантычным акіянам Грэнландыі. Тут часціцы металу асядалі разам з пылам і кроплямі вады, трапляючы ў ледавікі. Гэта дазваляе высветліць сувязь паміж узроўнямі свінцу ў лёдзе і становішчам эканомікі тых часоў.

Даследнікі вывучылі ўзроўні свінцу ў вынятых кернах, зрабілі больш за 21 тысячу вымярэнняў, якія ахопліваюць 1900-гадовы перыяд. Адзначаецца, што выкіды цяжкіх металаў павялічваліся яшчэ ў 900 гады да нашай эры, калі фінікійцы пашыралі сетку гандлёвых маршрутаў у заходнім Міжземнамор'і. Забруджванне дасягала найвышэйшага пункта ў перыяд росквіту Рымскай імперыі (I-II стагоддзя нашай эры) — тады яно было ў шэсць разоў большым, чым у дарымскі перыяд (XI стагоддзе да н.э.). Толькі пасля 165 года (час эпідэміі чумы) здабыча рэзка падае на той самы першапачатковы ўзровень, на якім і застаецца на доўгія стагоддзі.

У апошнія 80 гадоў існавання Старажытнага Рыма выкіды цяжкага металу зменшыліся амаль у чатыры разы.

1
Мiкалай / Адказаць
25.05.2018 / 22:52
Усё роўна супраць будаўнiцтва акумулятарнага завода ў Берасцi/
5
хамса / Адказаць
25.05.2018 / 23:06
чалавецтва, акрамя як забруджваць і знішчаць, можа рабіць нешта добрае для планеы ўвогуле?
8
истеричка / Адказаць
26.05.2018 / 01:01
Вучоныя, вы лучше найдите связь между моей истерикой и свистками телевидения. Заканчиваются телепередачи и сразу начинает раветь телевизор. Какой дебил придумал эти долбаные свистки? Вучоныя, вы хоть знаете как это на нервы людям действует? У меня эти свистки вызывают бешенство. Я просила эти услуги? На хрен мне навязали эти услуги. Знать бы этих дебилов, кто приказал включать эти свистки, то удавила бы сразу их, хоть в тюрьму попала бы, но  освободила бы людей от этого издевательства над людьми. Эти свистки меня бешеной сделали. В суд надо подавать и требовать возмещения в денежном эквиваленте. Эйсманта тоже касается, со своего личного кармана заплатишь. Кто отвечает за телевидение?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру