25.05.2018 / 23:09

The New York Times распавяла пра падрабязнасці бітвы «вагнераўцаў» з амерыканцамі 23

Амэрыканская газэта The New York Times прадставіла першае падрабязнае апісаньне баявога сутыкненьня ў правінцыі Дэйр-эз-Зор у Сырыі 7 лютага сёлета, піша «Радыё Свабода».

Па дадзеных выданьня, пры атацы на нафтаперапрацоўчы завод загінула каля 300 сырыйскіх вайскоўцаў і тых, каго газэта называе «расейскімі наймітамі». Як мяркуецца, гэта былі байцы «Прыватнай ваеннай кампаніі (ПВК) Вагнера». The New York Times адзначае, што інфармацыю пра атаку пацьвярджаюць крыніцы ў Мінабароны ЗША.

Газэта паведамляе, што бой доўжыўся ня менш за чатыры гадзіны. Суразмоўцы выданьня падкрэсьліваюць, што гэта быў самы небясьпечны бой за ўвесь час ваенных дзеяньняў у Сырыі, калі ў сутыкненьні ўдзельнічалі амэрыканскія і, як мяркуецца, расейскія вайскоўцы.

Паводле інфармацыі крыніц, 30 вайскоўцаў ЗША з атраду «Дэльта» аказвалі «ваенную падтрымку» курдзкім і сырыйскім паўстанцам у раёне нафтаперапрацоўчага заводу.

Прыкладна ў 15 гадзін па мясцовым часе войскі кааліцыі выявілі набліжэньне да заводу салдат сырыйскіх урадавых войскаў. Амэрыканскія вайскоўцы налічылі каля 500 вайскоўцаў і каля 30 танкаў і іншых машын. Як паведамляе The New York Times, а 22 гадзіне амэрыканцы ўбачылі, што да іх пачала набліжацца калёна танкаў. Праз паўгадзіны пачаўся бой.

Вайскоўцы ЗША ня сталі адкрываць агонь у адказ, сьцьвярджаюць крыніцы газэты. Адзначаецца, што яны датэлефанаваліся да расейскіх вайскоўцаў і спрабавалі пераканаць іх спыніць бой. Пазьней, камэнтуючы сытуацыю, кіраўнік Пэнтагону Джэймс Мэціс заявіў, што расейскае камандаваньне ў Сырыі заявіла тады, што вайскоўцы з Расеі ня маюць дачыненьня да салдат, якія пачалі бой. Пасьля гэтага Мэціс даў загад адкрыць агонь з выкарыстаньнем авіяцыі.

Па дадзеных крыніц The New York Times, загінулі ад 200 да 300 чалавек, якія змагаліся на баку прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. Выданьне не ўдакладняе, ці былі расейцы сярод загінулых. Раней паведамлялася, што, па розных зьвестках, страты «ПВК Вагнера» у баі пад Дэйр-эз-Зором склалі ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх сотняў чалавек. Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэо на слуханьнях у Сэнаце нядаўна заявіў пра «пару сотняў загінулых расейцаў» у гэтым баі.

0
Врач / Адказаць
25.05.2018 / 23:22
А вот как 30 украинских военных разгромили этих "легендарных" вагнеровцев https://censor.net.ua/resonance/3067967/ya_uje_pzdy_tut_poluchayu_evgeniyi_valerevich_bld_razgrom_rossiyiskoyi_chvk_vagner_na_opornom_punkte
6
Димон / Адказаць
25.05.2018 / 23:26
армия США-единственная по настоящему боеспособная армия в мире. Настоящие профессионалы Другой такой нет.. И это не преувеличение.  А РФ Франция Британия Китай - одно название. Доводилось видеть британских и американских солдат в Манчестере. Британские выглядели очень слабенько даже внешне по сравнению.   
0
Дед Мороз / Адказаць
25.05.2018 / 23:33
да там вроде бомжей - эта бомж-Вагнер компания отправляет
хотя может какие придурки и так едут
но так им и надо - жалеть не буду
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру