Супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў пятніцу 12-гадовага Дзмітрыя Каранеўскага, вучня 6-га класа 76-й школы, паведамляе guvd.gov.by.

Пісалася, што ў чацвер ён сышоў пасля заняткаў у школе па вуліцы Беламорскай і не прыйшоў дадому. Раней ён таксама сыходзіў з дома.

Супрацоўнікі міліцыі знайшлі яго каля аднаго з рэстаранаў хуткага харчавання на Нямізе. Аператыўнікі перадалі школьніка супрацоўнікам інспекцыі па справах непаўналетніх, якія, у сваю чаргу, звязаліся з бацькамі і правялі з імі тлумачальную гутарку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0