Гэта адбылося яшчэ 7 мая. Жыхар вёскі Востраў 2000 года нараджэння, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, падпаліў прыпыначны пункт у вёсцы Лактышы. На момант здзяйснення злачынства хлопец быў непаўналетнім. Шкода склала 1166 рублёў, распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэcцкага аблвыканкама Ілля Помін.

Малады чалавек стаяў на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Максімальнае пакаранне прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, паведамляе sb.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0