26.05.2018 / 16:30

Праз беларуска-ўкраінскую мяжу не прапусцілі расійскіх футбольных «ультрас» 7

На Чарнігаўшчыне на мяжы з Беларуссю 4 грамадзянам Расіі адмовілі ва ўездзе ва Украіну, паведамляе Радыё Свабода.

Як паведамляе прэс-служба ўкраінскіх памежнікаў, расейцы ва ўзросьце ад 21 да 28 гадоў перасякалі мяжу ў пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» аўтамабілем «Форд».

«Мужчыны не маглі выразна паведаміць мэту свайго падарожжа ва Ўкраіну і ня мелі пацьвярджаючых дакумэнтаў, таксама памежнікі ўстанавілі, што яны належаць да «ультрас» расейскага ФК «Тарпеда», — гаворыцца ў паведамленьні.

Памежнікі заяўляюць, што пры аглядзе ў расейцаў выявілі сымболіку з «агрэсіўнымі элемэнтамі выяваў фанатаў—ультрас футбольнага клюбу».

26 траўня, на стадыёне «Алімпійскі» у Кіеве адбудзецца фінал Лігі чэмпіёнаў, у якім згуляюць «Рэал» і «Лівэрпуль». У Кіеве ўзмоцненыя захады бясьпекі.

54
Z miasta Batorego / Адказаць
26.05.2018 / 17:41
А что так?Испугались,что они всех будут гонять как во два года назад во Франции?
1
Унук Дзеда-*****аеда / Адказаць
26.05.2018 / 17:45
ВооооооооН!!!
0
Врач / Адказаць
26.05.2018 / 18:29
https://i2.wp.com/defence-line.org/wp-content/uploads/2017/09/img_592ec1f54eccc.png
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру