Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка раіць адзінаццацікласнікам не захапляцца святкаваннем выпускнога, а рыхтавацца да ЦТ.
Такое меркаванне міністр выказаў журналістам у Магілёве падчас рэспубліканскага свята «Моладзь і творчасць — гісторыя будучыні».
- Не трэба рабіць з выпускнога свята планетарнага маштабу. На мой погляд, гэтым нельга захапляцца. Бо перад моладдзю сур'ёзны прафесійны выбар. Ім трэба годна праявіць сябе падчас уступнай кампаніі, а для гэтага трэба якасна падрыхтавацца. Таму я б на гэта нацэльваўся, а не на якім лімузіне паехаць на ўрачыстасць і ў якім Палацы культуры правесці гэта мерапрыемства, - сказаў міністр.