27.05.2018 / 11:15

Каманда «Нашай Нівы» заняла трэцяе месца на футбольным турніры памяці Юрыя Шырокага 7

З мячом — журналіст «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч.

26 мая ў Мінску прайшоў X журналісцкі турнір па міні-футболе памяці Юрыя Шырокага. У спаборніцтвах узялі ўдзел каманды БелаПАН, Сябры Шырокага, ГА «БАЖ», «Наша Ніва», «Прессбола», Tribuna.com.

У выніку каманда Tribuna.com перамагла ў фінале газету «Прессбол» і заняла першае месца.

У каманды «Прессбола», адпаведна, другое месца. Трэцяе месца — у «Нашай Нiвы».

На варотах — Зміцер Панкавец.

Найлепшым нападаючым турніру названы Віталь Зыблюк (Tribuna.com), абаронцам — Юрый Турэйка, «Прессбол». Найлепшым галкіперам названы Зміцер Панкавец з «Нашай Нівы» (на фота).

Намеснік дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Юрый Шырокі раптоўна памёр 13 студзеня 2008 года на 37-м годзе жыцця, ад сэрца. Футбольныя турніры ў яго памяць праводзяцца сярод прадстаўнікоў СМІ ад 2008 года.

2
Нямір / Адказаць
26.05.2018 / 21:31
Шчырыя віншаваньні! Ганарова!
2
Žvir / Адказаць
26.05.2018 / 21:34
Malajcy ! :)
2
Унук Дзеда-*****аеда / Адказаць
26.05.2018 / 22:24
Таксама не блага . Жыве Наша Нiва!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру