27.05.2018 / 11:05

Пазняк заклікаў палякаў забараніць «маршы памяці Бурага» ў Гайнаўцы 19

24 мая ў Кракаве завершылася міжнародная канферэнцыя «За нашу і вашу свабоду», арганізаваная польскім Інстытутам нацыянальнай памяці. На сустрэчы была прынятая рэзалюцыя супраць маршаў у Гайнаўцы, паведамляе радыё «Свабода».

Удзельнікі гэтых маршаў гераізуюць асобу Рамуальда Райса, вядомага пад мянушкай «Буры» — камандзіра антыкамуністычнага партызанскага аддзела, які забіваў у тым ліку беларусаў Падляшша.

У кракаўскай канфэрэнцыі ўзялі ўдзел навукоўцы, ветэраны польскага антыкамуністычнага падполля і дысідэнты з постсавецкіх краінаў — Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Украіны, Літвы, Беларусі, а таксама з Чачэніі.

Беларусь на ёй рэпрэзентавалі кіраўнікі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. З ініцыятывы Зянона Пазняка канфэрэнцыя прыняла «Зварот да ўсіх польскіх патрыётаў і мясцовых уладаў у справе маршу памяці «Выклятых жаўнераў» і дзейнасьці Рамуальда Райса «Бурага». 

«Звяртаемся да польскіх мясцовых уладаў і да польскіх патрыётаў, каб сёння асобы, у шчырасці намераў і патрыятызме якіх мы не сумняваемся, баронячы памяць пра «выклятых жаўнераў», узгаднялі гэта з правам, з агульным інтарэсам і справядлівым падыходам, не дазвалялі, не праводзілі так званых «маршаў Бурага» і не ўдзельнічалі ў іх, кіруючыся дзяржаўнымі інтарэсамі цяперашняй Польшчы, якія сёння палягаюць на абніжэнні ўзроўню негатыўных эмоцый паміж польскім і беларускім народамі, на развіцці супрацоўніцтва, заснаванага на даверы і ўзаемна карыснай мірнай працы», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Чытайце таксама: Беларуская памяць пра «выклятых жаўнераў»

2
Вожык / Адказаць
27.05.2018 / 12:06
Не ведаю, цi будзе гэта пачута польскiм бокам, але ж заява годная, сп. Пазьняк зноу́ награда аб сабе сапрау́ды карыснай справку.
3
Ліцьвін металіст / Адказаць
27.05.2018 / 13:05
Дзякуй спадарыку Занону, ён адзін зь нешматлікіх, хто бароніць інтэрэсы Беларусі
1
Смотрящий / Адказаць
27.05.2018 / 13:12
Хоть один достойный политик остался у нас за которого не стыдно

Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру