27.05.2018 / 17:28

Намеснік старшыні КНР Ван Цішань прыбыў з афіцыйным візітам у Мінск: «У Кітаі шмат паркаў, у свеце «Вялікі камень» — адзіны» 12

Намеснік старшыні КНР Ван Цішань прыбыў сёння з першым афіцыйным візітам у Беларусь. У Нацыянальным аэрапорце Мінск яго сустракаў Андрэй Кабякоў. Тут яны правялі перамовы, перадае БелТА.

Звяртаючыся да намесніка старшыні КНР, прэм'ер-міністр Беларусі сказаў: «Мы рады вітаць добрага, праверанага сябра беларускага народа. Ваш візіт у Беларусь (першы замежны афіцыйны візіт Ван Цішаня ў новым статусе) вельмі цэнім і ўспрымаем, як дадатковы добры знак намераў кітайскага кіраўніцтва на развіццё адносін з Беларуссю. Мы імкнемся да таго, каб беларуска-кітайскія адносіны не толькі актыўна развіваліся, але і паказвалі прыклад для іншых краін, якімі яны могуць быць: пабудаванымі на добрасуседскай, ўзаемапаважлівай і раўнапраўнай аснове «.

Ван Цішань падзякаваў яму за цёплы прыём і сказаў, што «Старшыня КНР Сі Цзіньпін надае вялікае значэнне адносінам з Беларуссю».

Затым Ван Цішань накіраваўся ў Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», дзе азнаёміўся з ходам рэалізацыі праекта.

Ван Цішань падзяліўся сваім бачаннем перспектыў «Вялікага каменя». «Трэба думаць і ўзмацняць інвестыцыі ў парк. У Кітаі шмат паркаў, у свеце «Вялікі камень» — адзіны. Ён павінен быць паспяховым», — падкрэсліў намеснік старшыні КНР.

Афіцыйны візіт намесніка старшыні КНР прадоўжыцца па 29 мая. Запланаваны афіцыйныя перамовы Андрэя Кабякова і Ван Цішаня ў пашыраным складзе. Прадугледжана наведванне Ван Цішанем Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

19
Ганна / Адказаць
27.05.2018 / 18:17
Ну й дзякуй богу. Лепш кітайскім грошы, чым расійскія.
5
Бывшая школьница-прогульщица / Адказаць
27.05.2018 / 18:32
Явился, не запылился. Типа не в курсе, что сегодня в Беларуси не только выходной день, но ещё и религиозный праздник. Товарища Кобякова и других  оторвал от семьи. Видимо, хочет подчеркнуть значимость дружбы с Китаем. А какой  толк режиму от такой дружбы? Это не Россия, здесь халявы не будет.
5
Хлопец / Адказаць
27.05.2018 / 18:42
Только совсем наивный человек может радоваться китайским инвестициям. Хотя, для тех, кому все равно на кого гнуть спину, наверное будут рады. Чарка-  шкварка рулит.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру