Одноразовая посуда

Еўракамісія плануе забараніць шэраг аднаразовых прадуктаў з пластыку і фактычна штрафаваць краіны — члены ЕС за пластыкавае смецце, якое не падлягае перапрацоўцы. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на выданні нямецкага мэдыяканцэрна Funke Mediengruppe і пакет захадаў па барацьбе з пластыкавым смеццем, які камісія ЕС мае намер прадставіць у Бруселі 28 мая.

Забарона, як мяркуецца, закране аднаразовыя вырабы з пластыку, альтэрнатыва якім лёгка даступная і прымальная па цане, тлумачаць СМІ.

Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра аднаразовы посуд, сталовыя прыборы, трубачкі-саломінкі для напояў, ватныя палачкі і пластыкавыя трубачкі для балонікаў. Акрамя таго, плануецца абмежаваць выкарыстанне пластыкавых упаковак для ежы, якую прадаюць на вынас закусачныя.

Прапанавана таксама спаганяць з уладаў краін ЕС пэўную суму за кожны кілаграм пластыкавага смецця, непрыдатнага да перапрацоўкі для паўторнага выкарыстання. Такі збор можа скласці 80 цэнтаў за адзін кілаграм. Спагнаны штраф пойдзе ў агульны еўрапейскі бюджэт. Такія захады дапамогуць скараціць аб'ём пластыкавых адходаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0