27.05.2018 / 21:47

Джоні Дэп хоча ўбачыць Леніна ў маўзалеі 19

Акцёр і музыкант Джоні Дэп прызнаўся, што хоча наведаць маўзалей Леніна. Ён прыбыў у Маскву ў рамках турнэ групы Hollywood Vampires, удзельнікам якой ён з'яўляецца.

«Так шмат варыянтаў, што можна наведаць і ўбачыць у Маскве. Хацелася б наведаць маўзалей Леніна, наведаць краму рускіх музычных інструментаў. Але ўсё залежыць ад вольнага часу», — цытуе Лента.ру.

Дэп сказаў, што ужо наведаў кватэру Уладзіміра Маякоўскага ў Маскве. У папярэднія візіты ў яго не было досыць вольнага часу для наведвання славутасцяў.

«Маякоўскі — адзін з маіх любімых паэтаў. Неверагодна было наведаць месца, у якім ён жыў разам са сваёй сям'ёй», — падзяліўся акцёр.

«Hollywood Vampires ужо ў Маскве! Гэта Джоні Дэп падчас візіту ў музей Маякоўскага. Канцэрт супергруппы заўтра», — размясцілі арганізатары фота акцёра ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Амерыканскі калектыў Hollywood Vampires быў заснаваны ў 2015 годзе Джоні Дэпам, спеваком Элісам Куперам і ўдзельнікам групы Aerosmith Джо Пэры. У Расію калектыў прыехаў у рамках сусветнага турнэ.

10
Генэрал Голад / Адказаць
27.05.2018 / 22:00
Найвялікшы актор нашага часу! Ягоная роля ў фільме "Мярцьвяк" - шэдэўр. 
1
Туш / Адказаць
27.05.2018 / 22:40
І чо ? Мы та тут пры чым?
0
цікава / Адказаць
27.05.2018 / 22:56
Генэрал Голад, можа таму і на чучала леніна яму хочацца паглядзець?
А якую сям'ю ён мае на ўвазе? Брыкаў Осі і Лілі? 
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру