26.10.2008 / 23:07

МВФ выклікалі?

26 кастрычніка ў Менск прыбываюць прадстаўнікі Міжнароднага валютнага фонду, якія правядуць перамовы зь беларускімі ўладамі аб выдзяленьні Беларусі рэзэрвавага крэдыту (стэнд-бай).

26 кастрычніка ў Мінск прыбываюць прадстаўнікі Міжнароднага валютнага фонду, якія правядуць перамовы з беларускімі ўладамі аб выдзяленні Беларусі рэзервавага крэдыту (крэдыту стэнд-бай).

Місія МВФ пад кіраўніцтвам пастаяннага прадстаўніка МВФ у Расіі Невена Мацеса будзе працаваць з 27 кастрычніка па 6 лістапада. Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі.

З просьбай выдзеліць рэзервавы крэдыт у памеры 2 млрд. долараў ЗША да Міжнароднага валютнага фонду на гэтым тыдні звярнуўся Нацыянальны банк Беларусі. У Нацбанку сцвярджаюць, што крэдыт неабходны для папаўнення золатавалютных рэзерваў краіны.

23 кастрычніка на афіцыйным інтэрнет-сайце МВФ была размешчана заява дырэктара гэтай фінансавай арганізацыі Дамініка Строса-Кана, у якім ён пацвердзіў інфармацыі аб звароце Беларусі ў фонд. У ім гаворыцца, што "сусветны фінансавы крызіс негатыўна адбіўся на беларускай эканоміцы і яе доступе да знешніх крыніц фінансавання. У той жа час змяненні ўмоў гандлю негатыўна паўплывалі на плацёжны баланс краіны". Пры гэтым, паводле слоў дырэктара МВФ, памер магчымага крэдыту пакуль не вызначаны.

Як паведамлялася раней, міжнародныя рэзервавыя актывы Беларусі (золатавалютныя рэзервы) ў нацыянальным вызначэнні скараціліся за верасень на 11,8% (на 658,9 млн. долараў) і склалі на пачатак верасня 4 млрд. 944,2 млн. долараў. Паводле методыкі МВФ міжнародныя рэзервавыя актывы за верасень скараціліся амаль на 10% (460 млн.) і склалі 4 млрд. 119,9 млн. долараў.

Нагадаем, стабілізацыйны крэдыт у памеры 2 млрд. долараў Беларусі ў адказ на яе просьбу таксама выдзеліць Расія.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру