Першы намеснік старшыні камітэта Рады Федэрацыі па міжнародных справах Уладзімір Джабараў заявіў РБК, што прапанова Польшчы размясціць на сваёй тэрыторыі пастаянную базу ЗША, з'яўляецца «небяспечнай ініцыятывай».

«Размяшчэнне пастаяннай базы НАТО робіць Польшчу адной з галоўных мішэняў, у выпадку магчымага канфлікту. Размяшчаючы базу, Польшча становіцца аб'ектам удару ў адказ», — растлумачыў ён.

Па словах Джабарава, такім чынам Варшава добраахвотна перадае свой суверэнітэт амерыканцам. «У палякаў ёсць ілюзія, што яны становяцца непарушнымі і набываюць вялікую бяспеку. Чым бліжэй яны становяцца да НАТО, тым небяспечней само існаванне Польшчы», — заявіў Джабараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?