Следчымі высвятляюцца абставіны пажару ўначы 27 мая ў двухпакаёвай кватэры на восьмым паверсе дома ў Бабруйску, паведамляе прэс-служба СК.

Як паведамлялася, пасля ліквідацыі пажару супрацоўнікамі МНС ў спальні былі знойдзены целы двух шасцігадовых дзяцей (хлопчыка і дзяўчынкі).

40-гадовая маці разам са старэйшым 11-гадовым сынам падчас пажару ў кватэры адсутнічала.

Мяркуецца, што ачаг узгарання знаходзіўся на канапе ў зале.

Па факце гібелі двух дзяцей Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці двух асобам).

Па дадзеных следства, сям'я на ўліку не была. Маці затрыманая і дае паказанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0