У аўторак і сераду будзе вельмі горача. Удзень да +24—30°C, толькі ў сераду ў асобных раёнах навальніцы.

У Мінску ў аўторак будзе +24—26°C, у сераду — 25—27°C.

У чацвер, 31 мая, пачне паступаць больш халоднае надвор'е. Удзень чакаецца +17°C па паўночным усходзе да +28°C па Берасцейшчыне.

У Мінску ў апошні дзень вясны чакаецца +18—20°C

«Каляндарнае лета пачнецца з пахаладання, але дзякуючы скандынаўскаму антыцыклону дні будуць сонечнымі, а вось ночы халоднымі, у выходныя ёсць імавернасць начных замаразкаў», — распавялі БелТА ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 1 чэрвеня, уначы будзе ад +3°C па поўначы да +11°C на поўдні краіны, у асобных раёнах на глебе слабыя замаразкі да мінус 2 градусаў. Днём прагназуецца +14-20°C, толькі па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +22°C.

У Мінску ў пятніцу паводле папярэдніх прагнозаў чакаецца ўсяго +13—15°C

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0