28.05.2018 / 12:32

Гаворыць Скрыплеў: індычку апаролі 7

Васіль Грынь жыве на хутары Скрыплеў у Валожынскім раёне. Ягоная аграсядзіба «Засценак Скрыплеў» прымае турыстаў. А Васіль запісвае (на дыялекце) размовы гасцей з Мінска і Масквы з жыхарамі Скрыплева і суседняй вёскі Гародзькі. Гэта трэба чуць.

«— Слухай…

— Ну…

— Індычка нешта прапала… пакуль я ў Гародзькі на ровары ездзіўшы… хм… ні было тут сабакаў чужых залётных?

— Не было.

— Вот хвароба… дзе ж я поначы цяперыка што якія лозы апару… Яна… такая гадкая… ужо тры разы вылятаўшы была… але ж круцілася паблізу… а тутыка — як знікла нійначай».

…Мінула тры дні…

«— Ну, што чуваць за сягадняшні дзень? Вот госці нашыя.

— Здраствуйте.

— Добры дзень, а чуваць… вот індычку апароў!

— Дзе?

— А во паблізу… у кусце… дык яна на яйках сядзела.

— Ізвініте, что перебіваю… кого вспоролі? А как яйца могут появіться, еслі нет у куріцы петуха, а у індейкі індюка?

— Як?

— Это я спрашіваю, я городской… Я, к прімеру, не понімаю… і вот задумался.

— Як… як яны паявяцца… самі сабою… калі певень ці індык — то зайграная яйко выйдзя.

— Простіте, какое?

— Зайграная… ну… патаптаўшы певень курыцу, індык індычку, качар качку…

— Как потоптал?

— А бляха… як вам аб'ясніць гарадскому… вы…баў кароча.

— Аааа!!!! Это называется по-вашему заігранное.

— А якоя яшчэ! Зайграная і нізайграная… ай… дык слухай… семнасце яек дастаўшы… але ж яны не зайграныя.. хто ж іх зайграя… не певень жа… індык жа быў здох малым… спрытны быў індычак… я мыслю так… я падсуну зайграныя ад курыцы і ад тваіх гэтых падсадных… нездарма ж качар тыдзень ля яе праседзеўшы… казаў жа — ні страляй яго… але ж вот паспеў перад смерцяю… шкада мне яго… падраніў ты… ён як падскоча, і на балота бомбаю і даўся… і дзе ты нойдзеш… дык гэтыя забяру, а гэныя падсуну… як ужо сеўшы — дык хай сядзіць… якая ёй хер розніца..

— Ізвініте… вот все последнее я вообшче не понял, какая бомба? о чем здесь речь?

— Рэч? купіў — маіш рэч! ні адчайвайціся! мы пра сваё! вы глаўна — аддыхайця! цягніця вот нашынскую… а ні гарадскую брыдоту.

— Какой это язык? 

— Наш беларускі язык! ён як хоча так і меля!»

Васіль Грынь

0
пахом / Ответить
28.05.2018 / 12:40
 Успароў. Дзякуй сп. Грыню. Успомніў сваё. У нас казалі "ўспароў",т.б. знайшоўшы выгнаў,падняў.
0
чытач / Ответить
28.05.2018 / 12:50
Лепей, чым у Горвата!
0
LOL / Ответить
28.05.2018 / 12:55
Дзякуй НН, гэта сапраўды бомба!))) 

 Прыкладна такую ж карціну назіраў у бабулі на Магілёўшчыне гадоў 10 таму. Да нас прыехалі кузэн і яго жонка (каранная масквічка), кузэн з большага разумее нашу гаворку, а вось яго жонка - не. Дык вось, калі яны зашлі ў хату - бабуля пачала праганяць катоў (тады іх было ці то пяць, ці нават 6), кажучы "псік адсуль на чэрань, альбо псік подпал, там зямля як гнёт - вось там і сядзіце", а дзед кажа - "клопат на іх, не крычы - хай бегаюць". Масквачка нічога не разумеючы праз нейкі час пытае ў мяне - "а пра что это бабушка говоріла в доме когда мы пріехалі - про какіх-то псіхов, а дедуля про клопов?!. Я тут і лёг ад смеху)))
Показать все комментарии/ 7 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера