Зараз Следчы камітэт высвятляе прычыну смерці, па факце бойкі распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 339 КК (Хуліганства, здзейсненае з прымяненнем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў).

— Усё здарылася ў суботу ў вёсцы Дрэбск, два мясцовыя хлопцы ішлі на дзень нараджэння, а ў адным з дамоў адпачывалі гарадскія. Не ведаю, праз што, але паміж імі здарылася бойка, — распавядае TUT.BY Мікалай Васільевіч, бацька 23-гадовага пацярпелага Рамана. — Як распавядаў сын, вясковыя хлопцы пайшлі на рэчку, гарадскія выклікалі сваіх сяброў. Прыехалі ў 23.00 з бітамі на пяці легкавых аўтамабілях і адным мікрааўтобусе. Паводле яго слоў, білі ўсіх запар: і хлопцаў, і дзяўчат. У Ромы невялікія гематомы на галаве, раны на нагах, білі па рэбрах.

23-гадовага Рамана адразу даставілі ў бальніцу, на наступны дзень выпісалі. Цяпер ён дае паказанні ў Следчым камітэце.

У нядзелю на месцы здарэння ў вёсцы Дрэбск працавала аператыўна-следчая група.

— У гэты ж дзень у 14.45 міліцыянерам-кіроўцам за 200 метраў ад берага ракі Цны быў знойдзены труп мужчыны без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. Па факце смерці мужчыны праводзіцца праверка, прызначана судова-медыцынская экспертыза, — каментуе TUT.BY Дзмітрый Іванюк, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Загінуламу 32 гады, ён прыехаў у Беларусь з Мурманска разам з сябрам, каб адпачыць. У СК адзначаюць, ужо выяўлена: жыхар РФ вечарам у суботу разам з кампаніяй адпачываў на беразе Цны, а затым здарылася бойка, у якой яны, па папярэдняй інфармацыі, таксама ўдзельнічалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?