Здарэнне адбылося на 128 км аўтадарогі Мінск — Магілёў. Участковы інспектар міліцыі Анатоль Галуза і міліцыянер-кіроўца АДС Васіль Тарасевіч вярталіся з выкліку, калі заўважылі на абочыне мядзведзя. Міліцыянты падумалі, што можа паўстаць рэальная небяспека для іншых удзельнікаў дарожнага руху.

Супрацоўнікі міліцыі, уключыўшы пробліскавыя маячкі, развярнуліся і вярнуліся да месца, дзе была заўважана жывёла. Мядзведзь працягваў свой шлях ля абочыны дарогі. Хоць незвычайны пешаход фармальна і не парушаў правілаў руху, усё ж з мэтай прадухілення магчымага дарожнага здарэння, міліцыянты прынялі рашэнне накіраваць мядзведзя ў лясны гушчар.

Апроч іншага, прааваахоўнікі сталі дадаваць да пробліскавых маячкоў гукавыя сігналы. Такая ўвага пераканала звера змяніць маршрут руху. Спрытна пераскочыўшы агароджу падзяляльнай паласы, мядзведзь праз некалькі секунд схаваўся за дрэвамі на супрацьлеглым баку.

Раней мядзведзя на гэтай дарозе фатаграфавалі людзі. Ён нёсся ўздоўж агароджы.

Чытайце таксама: Жыхар Віцебска сфатаграфаваў на лясной дарозе мядзведзя ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?