У Капыльскім раёне ў нядзелю пажарныя патушылі пажар, паведамляе mlyn.by са спасылкай на прэс-службу Мінлясгасу

Мясцовыя жыхары паведамілі пра ўзгаранне ў 13.00. На тушэнне выехалі 10 работнікаў лясной аховы і дзве адзінкі тэхнікі. Праз 40 хвілін дадаткова прыбылі яшчэ два пажарныя аўтамабілі лясгаса і 15 спецыялістаў. У 14.30 ачаг быў лакалізаваны. 

Але ў ходзе абследавання пашкоджанай плошчы спецыялісты дзяржаўнай лясной аховы выявілі незаконную пасадку канопляў. Інфармацыю адразу ж перадалі ў мясцовае РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0