28.05.2018 / 14:43

Сярэдні заробак у Літве вырас да €700 чыстымі 18

Або 895 еўра на «паперы».

Сярэдні заробак у Літве «на паперы» ў першым квартале 2018 года склаў 895,2 еўра: у дзяржаўным сектары — 885,2, у прыватным - 900 еўра, паведамляе Delfi.lt

Па дадзеных Дэпартамента статыстыкі, у параўнанні з 4 кварталам 2017 г. сярэдні заробак у Літве павялічыўся на 1,2%: у дзяржсектары знізіўся на 2,4%, у прыватным павялічыўся на 3%.

 Сярэдні заробак «на рукі» склаў 700,2 еўра і, у параўнанні з дадзенымі за 4 квартал 2017 г., павялічыўся на 1,4%: у дзяржсектары — 693,4 еўра (на 1,7% менш), у прыватным сектары — 703,5 еўра (на 3% больш).

Нагадаем, што сярэдні заробак у Баларусі за красавік склаў «бруднымі» 921 рубель, што паводле сярэдняўзважанага курсу — 375 еўра «бруднымі» (або 326 еўра на рукі).

2
Не поддаваться на провокации / Адказаць
28.05.2018 / 14:56
Это недружественный шаг буржуазной Литвы как члена НАТО. Направленный в основном на то, чтобы очернить социально-экономическую политику уважаемого Руководителя нашего государства.
1
ўантуфры / Адказаць
28.05.2018 / 14:57
Больш цікавы мінімальны заробак.
0
Гость / Адказаць
28.05.2018 / 15:15
А у нас билеты в зоопарк подорожают в полтора раза со дня на день !
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру