28.05.2018 / 15:06

Доктар зборнай Егіпта ацаніў шанцы Салаха згуляць на чэмпіянаце свету 5

Reuters.com

Доктар зборнай Егіпта па футболе Махамед Абу Ола распавёў пра стан форварда нацыянальнай каманды і «Ліверпуля» Махамеда Салаха, які атрымаў траўму ў фінале Лігі чэмпіёнаў з мадрыдскім «Рэалам». Словы медыка прыводзіць Twitter-акаўнт егіпцян.

Па словах Абу Ола, абследаванне Салаха выявіла пашкоджанне звязак плечавага сустава, але перспектывы лячэння гульца ацэньваюцца станоўча. Форвард не быў выключаны з заяўкі зборнай на чэмпіянат свету і захоўвае шанцы прыняць удзел у турніры, што стартуе 14 чэрвеня.

У групавым турніры Егіпет згуляе з Расіяй, Саудаўскай Аравіяй і Уругваем.

1
ВасільС. / Адказаць
28.05.2018 / 15:48
Шмат хто з расійскіх трэнераў апраўдвае подлы ўчынак Рамаса, калі той наўмысна траўміраваў Салаха. Супадзенне? Не ведаю. Еўрапейская федэрацыя дзюдо заявіла, што нават у іх (на татамі) за такое дыскваліфікуюць спартсмена. А тут жа не адзінаборства...
0
MePHiSto / Адказаць
28.05.2018 / 15:55
Будет готов ко второй игре, с россиянами, ещё вчера объявили.
11
? / Адказаць
28.05.2018 / 17:45
ВасільС., но он же в том эпизоде не специально. это же видно. люди, что с вами? посмотрите повтор с разных сторон
на 0:00 - 0:01 что по вашему? почему салах так упорно держал рамоса?
https://www.youtube.com/watch?v=AaP07vQzWNU 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру