28.05.2018 / 15:19

Статкевіч наведаў пасяджэнне Сацінтэрна ў Пецярбурзе 38

Мікола Статкевіч разам з жонкай Марынай Адамовіч прыняў удзел у паседжаньні камітэту краінаў СНД, Каўказу і Чорнага мора Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. Беларускі палітык быў абраны адным з кіраўнікоў гэтага камітэту — органу сусьветнага аб’яднаньня сацыял-дэмакратычных партыяў, піша Радыё Свабода.

У паседжаньні, якое праходзіла 25—26 траўня ў Санкт-Пецярбургу, узялі ўдзел дэлегацыі левацэнтрысцкіх палітычных партыяў з Расеі, Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Вугоршчыны, Казахстану і Кіргізстану. Беларусь на сустрэчы прадстаўляў Статкевіч. Ягоная «Народная Грамада» — адзіная беларуская партыя, якая ўваходзіць у Сацыялістычны інтэрнацыянал.

У Пецярбург Статкевіч прыехаў з жонкай Марынай Адамовіч. Паводле палітыка, яна пачала атрымліваць асабістыя запрашэньні на сустрэчы СІ пасьля адной з прамоваў Марыны Адамовіч, калі сам ён быў зьняволены. Але яе прысутнасьць мела і іншую матывацыю.

«Мне рызыкоўна падарожнічаць аднаму. Былі выпадкі — то на мяжы спыняць, то кайданкі, а тут можна было ўвогуле было трапіць у неперадбачаную сытуацыю. Таму гэта і для бясьпекі, каб я ня трапіў у сытуацыю бязь сьведкаў», — распавёў Мікола Статкевіч.

У гэтай самай сустрэчы прымаў удзел і лідэр «Справядлівай Расеі» Сяргей Міронаў. Ягоная партыя ў 2014 годзе аднагалосна падтрымала анэксію Крыму. Сам ён увайшоў у санкцыйны сьпіс ЭЗ, ЗША, Канады, Аўстраліі і Швайцарыі ў сувязі з вайной ва Ўкраіне. У 2015 годзе яго ўключылі ў санкцыйны сьпіс і самі ўкраінцы, што Міронаў ўспрыняў, паводле яго самога, «не бяз гонару».

Паводле Міколы Статкевіча, гэта ня першы выпадак, калі ў адной структуры працуюць партыі краін, якія знаходзяцца ў стадыі канфлікту. Сам ён ня бачыць праблемы ў такім таварыстве.

«Доўгі час у камітэце працуюць партыі Азэрбайджану і Армэніі, у якіх канфлікт праз Нагорны Карабах. Ведаеце, раней былі спрэчкі Ізраільскай партыі працы і Арганізацыі вызваленьня Палестыны, але потым яны навучыліся прыходзіць да сумесных рашэньняў. У тым і каштоўнасьць гэтай пляцоўкі, што кіраўнікі краінаў у канфлікце маюць магчымасьць выказвацца і, магчыма, лепш зразумець адзін аднога», — сказаў Статкевіч у інтэрвію Свабодзе.

Украінцы, дарэчы, сёлета не прымалі ўдзелу ў сустрэчы камітэту ў Пецярбургу. Але ўкраінская тэматыка там усё ж прагучала. З ініцыятывы Міколы Статкевіча камітэт зьвярнуўся да Ўладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі з просьбай «садзейнічаць абмену ўкраінскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў расейскіх турмах, на расейскіх грамадзян, якія знаходзяцца ва ўкраінскіх турмах, паводле прынцыпу «ўсіх на ўсіх»».

«Для мяне гэта блізкая тэма. Я разумею, што такое зьняволеньне, што такое пакуты, у тым ліку і блізкіх людзей. Давялося весьці абмеркаваньне тэксту, але мы прыйшлі да паразуменьня, бо гэта гуманітарная праблема. «Справядлівая Расея» таксама падтрымала гэты зварот», — сказаў старшыня «Народнай Грамады».

У выніковай дэклярацыі камітэту ўдзельнікі сустрэчы ўзгадалі і Беларусь. Яны выказалі заклапочанасьць у сувязі зь «няспынным ціскам на прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, уключаючы партыю «Народная Грамада», прафсаюз РЭП і іншыя дэмакратычныя арганізацыі».

«Заклікаем улады гэтай краіны спыніць усякі прыгнёт паводле палітычных матываў і вызваліць усіх палітычных зьняволеных. Мы таксама заклікаем беларускія ўлады забясьпечыць большую празрыстасьць як самога працэсу галасаваньня, так і мэханізму падліку галасоў», — гаворыцца ў звароце.

Дэклярацыю падтрымала і партыя «Справядлівая Расея». Паводле Міколы Статкевіча, партыя Міронава паабяцала ўключыць у тэкст рэзалюцыі падчас сустрэчы СІ ў Жэнэве ўзгадку пра перасьлед журналістаў у Беларусі і блякаваньне сайту Хартыя’97.

«Лепш размаўляць, чым ваяваць. Каб выратаваць закладнікаў, вядуць перамовы. Чалавечае і зьвярынае ўласьціва розным людзям. Калі ёсьць магчымасьць, трэба шукаць паразуменьня».

Як паведамляецца на сайце «Справядлівай Расеі», «удзельнікі паседжаньня абмеркавалі прасоўваньне агульнай стратэгіі ўмацаваньня сацыял-дэмакратыі ў рэгіёне; разьвіцьцё дэмакратыі і яе інстытутаў у рэгіёне; ўклад СІ як «руху за мір» ва ўрэгуляваньне і папярэджваньне канфліктаў.

11
малпоўня "русского міру" / Адказаць
28.05.2018 / 15:34
дробны авантурыст бяз грошаў
9
опт / Адказаць
28.05.2018 / 15:34
за наликом ездил. думаете один усатый только такой с прищуром, и этот хочет у "двух маток сосать", ну и засвидетельствовать свое нижайшее почтение своим присутствием.  
4
З-пад Гомля / Адказаць
28.05.2018 / 15:35
Да рэд.: Не ПРЫМАЦЬ удзел, а БРАЦЬ удзел!
Прымаюць чыгуны з печы.
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру