27.10.2008 / 10:37

Далай Лама зьняверыўся 1

Духоўны лідэр Тыбэту заявіў, што адмаўляецца ад спробаў дабіцца ад Кітаю большай аўтаноміі.


Духоўны лідэр Тыбэту Далай Лама заявіў, што адмаўляецца ад спробаў дабіцца ад Кітаю большай аўтаноміі.

Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, Далай Лама патлумачыў гэта рашэньне адсутнасьцю станоўчага адказу з боку Пэкіна.

Гэтую заяву Далай Лама зрабіў у горадзе Дхарамсала на поўначы Індыі, дзе знаходзіцца ўрад Тыбэту ў выгнаньні.

«Я здаюся», сказаў духоўны лідэр.

Паводле Далай Ламы, у лістападзе адбудзецца сустрэча тыбэцкіх выгнаньнікаў, на якой будзе вырашана, што рабіць далей.

У інтэрвію Бі‑Бі‑Сі прадстаўнік Далай Ламы ў Эўропе Цэрын Ташы раскрытыкаваў сусьветную супольнасьць за тое, што яна не аказала дастатковага ціску на Кітай у тыбэцкім пытаньні.

«Калі справа тычыцца Кітая, усе, улучна з ААН, робяць выгляд, што там правы чалавека не парушаюцца, але мы ведаем, што нават кітайцы ня маюць там грамадзянскіх правоў і свабодаў», ‑‑ сказаў ён.

Паводле Бі-Бі-Сі

0
Войша Мілавід / Адказаць
27.10.2008 / 11:46
http://wangpa.livejournal.com/231429.html http://wangpa.livejournal.com/230595.html
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру