28.05.2018 / 16:56

Coca-Cola упершыню выпусціла алкагольны напой. Але толькі ў Японіі 6

Вытворца безалкагольных напояў Coca-Cola упершыню за 125 гадоў існавання выпусціў алкагольны напой. Ён з'явіўся ў крамах Японіі ў панядзелак.

Напой выпускаецца толькі з цытрынавым смакам, яго крэпасць вар'іруецца ад 3% да 7%.

Паведамляецца, што запуск накіраваны на маладых спажыўцоў, асабліва на жанчын.

Па традыцыі кампаніі, рэцэпт напою строга засакрэчаны, аднак вядома, што ён натхнёны папулярным у Японіі напоем Chu-Hi — газіроўкай з араматызатарамі, у якую дадаецца мясцовы алкагольны напой сёцю. Chu-Hi таксама прадаецца ў банках і ўтрымлівае ад 3% да 8% алкаголю.

У Японіі Chu-Hi лічыцца альтэрнатывай піву і карыстаецца асаблівай папулярнасцю сярод жанчын.

3
зорка я / Адказаць
28.05.2018 / 18:20
>ад 3% да 7%
а на цэнтральнай пляшчы (жоўтай) 10
0
? / Адказаць
28.05.2018 / 19:05
зорка я,  5% там 
0
Vargh / Адказаць
28.05.2018 / 20:02
зорка я, это 10% к объёму, или содержанию чего-то, лениво в кану и тем более кандзи вчитываться сейчас. Но местные весьма падки на подобные рекламные уловки.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру