У выхадныя супернікі барысаўскага БАТЭ па групавым турніры Лігі чэмпіёнаў правялі чарговыя матчы ў сваіх нацыянальных чэмпіянатах.

«Ювэнтус» — беларусы зь ім згуляюць у ЛЧ 10 сьнежня — у турынскім дэрбі адолеў «Тарына» — 1:0. Адзіны мяч на рахунку Нікола Амаўры.

Пасьля васьмі тураў «Ювэ» займае ў чэмпіянаце Італіі 10‑е месца, маючы на сваім 12 балаў. Лідзіруюць тры клюбы — «Удынэзэ», «Інтэр» і «Напалі». Яны маюць на 17 балаў.

Наступны тур у італьянскім першынстве пройдзе ў сераду. «Старая Сеньёра» згуляе ў гасьцях супраць «Балоньі».

***

Мадрыдзкі «Рэал» учора зламаў супраціў баскаў з «Атлетыка» Більбао — 3:2.

Галы ў каралеўскім клюбе забілі Снайдэр і два — Ігуаін.

«Рэал» разам з «Барсэлёнай» дзеляць другое і трэцяе месцы, маючы на рахунку 19 балаў. Лідзіруе ў чэмпіянаце Гішпаніі «Валенсія» — 20 балаў.

У наступным туры чэмпіянату Гішпаніі «Рэал» згуляе ў гасьцях з «Альмэрыяй». Матч пройдзе на Дзяды, 2 лістапада. А 30 кастрычніка Ў Кубку Гішпаніі «Рэал» правядзе матч супраць яшчэ аднаго баскскага клюбу - «Рэал Уніёна», што выступае ў дывізіёне «Seпunda B».

***

Піцерскі «Зэніт» згуляў трэцюю нічыю запар.
Гэтым разам у Томску супраць «Томі» — 1:1 (Мазноў, 23 ‑‑ Файзулін, 20).

Цяпер «Зэніт» займае 6‑е месца ў расейскай прэм’ер‑лізе з 29 баламі. Адставаньне ад каманды, што ідзе трэцяй (маскоўскае «Дынама») складае пяць пунктаў. Сёньня «Дынама» гуляе супраць ЦСКА. А 29 кастрычніка піцерцы згуляюць у Санкт‑Пецярбургу супраць «Сатурну».

***

БАТЭ у мінулым туры выйграў у дынамаўцаў Берасьця 1:0 (Павал Няхайчык).

БАТЭ мае 60 пунктаў і на 4 пункты апярэджвае менскае «Дынама». Але барысаўскі клюб мае дзьве гульні ў запасе. Каб стаць чэмпіёнам БАТЭдастаткова ў чатырох гульнях набраць тры ачкі.

Так што чэмпіён Беларусі — 2008 можа вызначыцца ў гэту пятніцу, калі БАТЭ згуляе ў Барысаве прапушчаны матч 17‑га туру супраць жодзінскага «Тарпэда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?