28.05.2018 / 18:54

Начальнік кемераўскага МНС хадзіў у «Зімовую вішню» толькі дзеля чабурэкаў 2

Начальнік МНС па Кемераўскай вобласці Аляксандр Мамантаў у ходзе судовага паседжання прызнаўся, што быў у гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» толькі раз і не па працы.

«Раз быў, на першым паверсе. Дзецям купляў чабурэкі», — адказаў Мамантаў на пытанне, ці бываў ён у ГЦ.

Згодна з рашэннем суда, начальнік кемераўскага МНС і яго калега, кіраўнік па нагляднай дзейнасці кіравання Рыгор Цярэнцьеў арыштаваныя на два месяцы — да 25 ліпеня 2018 года.

Пры пажары ў «Зімовай вішні» загінулі 60 чалавек, у тым ліку 37 дзяцей. У будынку не працавалі аварыйныя выхады і сістэма абвесткі. Асноўная версія здарэння — няспраўнасць праводкі. Па справе аб пажары арыштаваныя 10 чалавек.

2
Павел Ас / Адказаць
28.05.2018 / 23:52
Новая перамога расейскага ўрада: - Містралі ўжо прыплылі; - рюрік па 30 і з'яўляецца самай моцнай валютай у свеце; - Расейскія пашпарты ў 13-ым районе раздалі; - Санкцыі знялі а анэксію Крыма прызналі; - Саўчанка засталася сядзець у Расеі; - Украіна замерзла; - з касмадрому Усходні кожны месяц ракеты лятаюць; - Срамата стала самай моцнай ракетай Расеі; - ужо нават МО нікога не смяшыць сваімі меркаваннямі наконт сбітага боінгу; - у Сірыі ўсіх перамаглі; - на Украіне дэфолт, бо яна не заплаціла Расеі; - на Алімпійскіе Гульні Расея паедзе пад власаўскім сцягам; - шведскі суд прымусіў Украіну купляць газ у Газпоама; - ЗША баіцца бамбіць Сірыю бо ім забараніла гэта рабіць Расея; - у 2019 годзе транзіт праз Укріну спыніца і тады ўдо стопудоў яна нарэшце замерзне ...
0
ро / Адказаць
29.05.2018 / 09:07
 по сути у нас такое же устройство жизни, только у них есть возможность больше красть
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру