28.05.2018 / 19:57

На будоўлі каля плошчы Незалежнасці знайшлі яўрэйскія надмагільныя пліты 23

Сёння на будоўлі новага інжынернага корпуса Мінскага метрапалітэна каля універсітэцкага гарадка БДУ знайшлі надмагільныя пліты з яўрэйскіх могілак. Як яны маглі там з'явіцца?

Будоўля новага інжынернага корпуса ідзе паміж вуліцай Ленінградскай і плошчай Незалежнасці. Як напісаў у Фэйсбуку краязнаўца Уладзімір Садоўскі, работы арганізаваны на месцы знесенага ў 2003 годзе даваеннага корпуса БДУ.

— Там, відаць, раскапалі падмуркі былога біяфака, якія пры будаўніцве ў канцы 1920-х складалі з магільных пліт ліквідаваных як раз у той час яўрэйскіх могілак на Ульянаўскай (на месцы якіх зараз стадыён «Дынама»), — напісаў Садоўскі.

Крыху пазней ён дадаў, што на месцы будучага універсітэцкага гарадка таксама былі яўрэйскія могілкі, таму пліты могуць быць і не ад падмурка, а мясцовыя, з разбураных ў 1920-я гады могілак.

5
Вожык / Адказаць
28.05.2018 / 20:01
Вось такая яна была - высокакультурная, высокамаральная краiна саветау ((
3
Ольга / Адказаць
28.05.2018 / 20:07
Гэтымі надмагільнымі камянямі падчас рэканструкцыі масцілі вуліцу Савецкую у 1930-я гг.  
1
Пытаннечка / Адказаць
28.05.2018 / 20:32
Больш верагодна, што пліты мясцовыя, з разбураных (цi перанесеных) ў 1920-я могілак.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру