28.05.2018 / 20:15

Лукашэнка ў загараднай рэзідэнцыі напаіў намесніка старшыні Кітая чаем з варэннем ФОТА 33

Аляксандр Лукашэнка прыняў намесніка старшыні Кітая Ван Цішаня ў сваёй загараднай рэзідэнцыі. Сустрэча прайшла ў фармаце працоўнай вячэры, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ёсць шэраг пытанняў, якія бакам неабходна абмеркаваць. У сваю чаргу намеснік старшыні Кітая падзяліўся ўражаннямі ад наведвання Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

Лукашэнка пачаставаў Ван Цішаня вадой з мясцовай крыніцы. Пасля агляду тэрыторыі рэзідэнцыі Лукашэнка і Ван Цішань у чайным доміку за кітайскім чаем з беларускім варэннем абмеркавалі сітуацыю ў свеце і міжнародныя адносіны.

0
Z / Адказаць
28.05.2018 / 20:24
А прочитал, как " напал" ... Наверное, имидж такой, что чудится. Вы там, китайские "друзья" , поосторожнее. Мало ли...чай не так зайдет... Мы то знаем...
2
Scooter / Адказаць
28.05.2018 / 20:35
Цікава, абмеркавалі будучую кітайска-беларускую мяжу? 😉
2
Анита / Адказаць
28.05.2018 / 20:59
Лепей бы саке з бульбы пачаставау и ролами па беларуску.
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру