28.05.2018 / 21:30

У Віцебску кіроўца насмерць збіў пенсіянерку 1

У Віцебску кіроўца насмерць збіў пенсіянерку, паведамляе БелТА.

ДТЗ адбылося сёння каля крамы «Віцебскія прадукты». За 30 метраў ад пешаходнага пераходу на сталую жанчыну здзейсніў наезд кіроўца 1990 года нараджэння, які толькі ў студзені атрымаў пасведчанне, а машыну набыў тыдзень таму. Са слоў кіроўцы, ён не ўбачыў пешахода — жанчына нечакана выскачылі перад ім.

На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, высвятляюцца акалічнасці здарэння і асоба загінулай. На выгляд жанчыне 67-70 гадоў. Па словах відавочцаў, яна пражывала ў адным з дамоў у раёне здарэння.

0
Альгерд / Адказаць
29.05.2018 / 13:02
Толькі ўчора была навіна пра наезд VW на раварыста на разназначным скрыжаваньні, на якім кіроўца легкавіка не саступіў дарогу перашкодзе зправа, а ўжо сёньня іншы выпадак нізкай культуры кіраваньня:( На жаль, з трагічнымі наступствамі.

Спадарства, кіруйце з павагай да іншых удзельнікаў руху!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру