Уладам заходніх краін варта працягнуць эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Расіі, заявіў міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, перадае «Польскае радыё».

У размове з журналістамі ў Брусэлі чыноўнік заявіў, што для паслаблення антырасійскіх санкцый неабходна, каб Масква змяніла свае паводзіны на міжнароднай арэне, аднак, як падкрэсліў ён, падобнага не адбываецца.

Акрамя таго, Чапутовіч распавёў, што з Брусэля ён адправіцца ў Нью-Ёрк, дзе ў штаб-кватэры ААН збіраецца падняць пытанне аб сітуацыі на ўсходзе Украіны і «расійскай агрэсіі». «Гэта чарговая праблема, якая не вырашаецца згодна з мінскімі дамоўленасцямі», - адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0