29.05.2018 / 06:42

У першым матчы «неймавернага фіналу года» каманда-навічок перамагла каманду-лузера 3

nhl.com

Сёння ноччу ў Паўночнай Амерыцы стартаваў фінал хакейнага Кубка Стэнлі. І галоўнае ў ім — процістаянне: каманда-навічок супраць дружыны, што прайграе самыя важныя матчы.

Навічок — гэта «Лас-Вэгас Голдэн Найтс», каманда, якой год таму яшчэ не існавала і яна была сфармаваная г.зв. «драфтам пашырэння». Пры фармаванні невадскага клуба можна было з кожнай дружыны НХЛ узяць па адным гульцы. Аднак іншыя каманды аддавалі не самых моцных, на іх была бронь. Таму «Вэгас» называлі зборнай сераднякоў. Меўся пераехаць у Неваду беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі, але гуляць яму перашкодзіла зацяжная траўма.

Аднак «Залатыя рыцары» з першага разу не толькі выйшлі ў плэй-оф, але і паспяхова дайшлі да фіналу Кубка Стэнлі

А вось за «Вашынгтонам Кэпіталз» замацавалася слава каманды, што прайграе ўсе важныя паядынкі. Так у мінулым годзе клуб выйграў рэгулярны чэмпіянат, але вылецеў у другім раўндзе Кубка Стэнлі. Апошні раз сталічны клуб гуляў у фінале ў 1998 г.

Дык вось: сёння ў першым матчы «Вэгас» перамог «Вашынгтон» Аляксандра Авечкіна з лікам 6:4 (2:2, 1:1, 3:1).

Серыя доўжыцца да чатырох перамог. Наступная гульня — 31 мая.

6
Vlad / Адказаць
29.05.2018 / 09:01
Ови уже в зале хоккейной славы безусловно, но ещё бы куб Стэнли запилить!
2
Лютабор / Адказаць
29.05.2018 / 11:58
Чаму так непісьменна напісаны артыкул? Вычытвальшчык на вакацыях? "Лас ВЭгас", "сфармавана", "а вось за "Вашынгтонам Кэпіталз", "паЯдынкі"...калі трэба пісаць: Лас Вегас, сфарміравана, за "Вашынгтон Кэпіталз", паадынкі.
0
raul gonzalez / Адказаць
30.05.2018 / 16:52
судьи тащат Вегас
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру