Знакамітага Сержа Гензбура на фотах цяжка ўявіць без цыгарэты, AFP

Знакамітага Сержа Гензбура на фотах цяжка ўявіць без цыгарэты, AFP

Рэкорднае падзенне колькасці курцоў за апошняе дзесяцігоддзе зафіксавана ў Францыі. У параўнанні з 2016—2017 гадамі, іх стала менш на мільён. Пра гэта сведчаць вынікі сацапытання, праведзенага службай грамадскай аховы здароўя, піша Бі-бі-сі.

У тым ліку адзначаецца зніжэнне колькасці курцоў сярод падлеткаў і насельніцтва з нізкім узроўнем даходаў.

Магчымым чыннікам гэтага ў даследаванні называюць прынятыя нядаўна ў Францыі змены антытытунёвых нормаў.

У прыватнасці, за апошнія гады ў краіне ўвялі аднолькавыя ўпакоўкі для ўсіх марак цыгарэт, кампенсацыі для тых, хто выкарыстоўвае заменнікі тытуню, а таксама павысілі цэны на тытунёвыя вырабы і праводзілі такія кампаніі, як, у прыватнасці, Нацыянальны месяц без курэння.

Паводле даследавання, у 2017 годзе сярод дарослых французаў — ва ўзросце ад 18 да 75 гадоў — штодня курылі 26,9%, а год таму — 29,4%. У абсалютных лічбах гэта азначае, што колькасць курцоў паменшылася з 13,2 млн да 12,2 млн.

Міністр аховы здароўя Францыі Аньес Бусін асобна вітала зніжэнне колькасці курцоў сярод насельніцтва з нізкім узроўнем даходу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0